У Берасці затрымалі пʼянага кіроўцу, які ўчыніў тры аварыі цягам некалькіх гадзінаў


Мужчыну затрымалі ў адным са двароў гораду, дзе ён пашкодзіў «Фольксваген Мультыван». 32-гадовы жыхар Берасця, калі пабачыў інспектараў ДАІ, пачаў дэманстратыўна піць піва.

Усяго зламыснік пашкодзіў тры аўтамабілі. На месцы першага ДТЗ ён пакінуў люстэрка. Гэта дапамагло інспектарам высветліць, што ён перасоўваўся на «Фольксваген Гольф».

У адносінах да парушальніка склалі 10 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні (за тры ДТЗ, за адсутнасць страхоўкі, за тое, што зʼехаў з месца здарэнняў, за ўжыванне піва пасля аварыі). Утрыманне алкаголю ў крыві аўтахулігана склала 1,9 праміле.

ДР belsat.eu паводле gaibrest.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары