У Берасці затрымалі людзей, якія збіраюць подпісы за адстаўку мэра


Пазней усіх адпусцілі без складання пратаколаў.

24 чэрвеня праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу працягнулі збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасцейскай вобласці, Берасця і Берасцейскага раёну, якія далі дазвол на будаўніцтва акумулятарнага заводу «АйПаўэр».

Каля 15-ай каля цэнтральнага рынку Берасця міліцыя затрымала актывістаў Змітра Андрасюка, Аляксандра Кабанава, Сяргея Пятрухіна і Змітра Бекалюка.

«Нас затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе апыталі ў якасці сведак. Мяне і Пятрухіна адпусцілі, а Бекалюк і Андрасюк пакуль у міліцыі», – распавёў «Белсату» Аляксандр Кабанаў.

Цягам гадзіны з міліцыі адпусцілі таксама Змітра Андрасюка і Змітра Бекалюка.

11 траўня суд Ленінскага раёну вынес пастанову аб пакаранні Змітра Андрасюка штрафам у памеры Br 490, а Пятрухіна і Кабанава – у памеры Br 1225 кожнаму – якраз за збор подпісаў.

Злева направа –– Аляксандр Кабанаў, Зміцер Андрасюк і Сяргей Пятрухін пасля суду

13 чэрвеня Абласны суд Берасцейскай вобласці пакінуў гэта рашэнне без зменаў.

СА

Стужка навінаў