У Берасці выратавалі шчанюка, які захрас у бітуме


У Берасці каля ўзлётнай паласы аэрапорту ратавальнікі знайшлі шчанюка, які захрас у бітуме.

«Праблема была ў тым, што пасля халоднай ночы па гэтым бітуму можна было хадзіць. Ён быў цвёрды, як асфальт. А яшчэ пад шчанюком была яма. Яму пашанцавала, што пыса ляжала на дробным участку. Яшчэ пару гадзінаў, і яго б зацягнула яшчэ глыбей », – распавядае начальнік 1-й дзяжурнай змены Міраслаў Давідчык.

Праз гадзіну ратавальнікам удалося дастаць шчанюка, але ён не мог паварушыцца і быў знясілены. Жывёліну забралі ў пажарную частку і звязаліся з валанцёрамі арганізацыі «Дабрыня ў Берасці».

Валанцёры адвезлі шчанюка ў ветэрынарную клініку. Яго адціралі сланечнікавым алеем. У шчанюка была моцная інтаксікацыя праз смалу. Да таго ж ён быў цалкам абязводжаны, у яго былі зламаныя лапкі і хвост. Аперацыя па ратаванню шчанюка цягнулася амаль цэлы дзень. Цяпер ён ідзе на папраўку.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў