У Берасці ўсталявалі помнік Алесю Чаркашыну


IMG_5483

Помнік Алесю Чаркашыну на ягонай магіле ў Берасці

На магіле беларуса, які загінуў на вайне на Данбасе, нарэшце зʼявіўся помнік.

Помнік усталявалі нягледзячы на тое, што сродкі на яго не былі цалкам сабраныя. Таму збор сродкаў на помнік, які ўжо стаіць, працягваецца.

Афіцыйнае адкрыццё помніку прызначанае на 27 верасня – на дзень народзінаў Алеся.

Алесь Чаркашын – беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар», які ваяваў на Данбасе з пачатку зімы 2015 года.

10 жніўня 2015 года ён быў цяжка паранены пад Белакаменкай, пасля двух тыдняў у коме ён памёр.Чаркашын быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Пахаваны ў Берасці.

Пералічыць грошы на помнік можна на рахунак у «Беларусбанку»:

9112 0001 5805 4367 09/20

Чаркашын Ігар Мікалаевіч

pomnik

НМ, belsat.eu, фотаздымкі Андрэй Любянчук

Глядзі таксама
Каментары