У Берасці ў дзень пачатку вайны пакажуць паланенне і расстрэлы фашыстамі мірных жыхароў з дапамогай расейцаў


Гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця традыцыйна ператвараюць у шоу. 75-ю гадавіну пачатку Вялікай айчыннай вайны зноў плануецца адзначыць з размахам.

Калі год таму чалавек у форме НКВД пытаў берасцейцаў, ці чакаюць жыхары вяртання польскай улады, то гэтым разам арганізатары – міжнароднымі ваенна-патрыятычнага фестывалю ў рамках якога праходзіць большасць мерапрыемстваў у гэтыя дні – БРСМ, Берасцейскія абласны і гарадскі выканкамы, берасцейскі ваенна-гістарычны клуб «Гарнізон», Міністэрства абароны Беларусі плануюць пайсці куды далей.

У інтэрв’ю БЕЛТА першы сакратар Берасцейскага абласнога камітэту БРСМ Віктар Іваноў распавёў:

«У горадзе 21 чэрвеня будзе ўзноўлены апошні мірны дзень 1941-га года. На галоўнай пешаходнай вуліцы Берасця Савецкай адбудуцца паказ мод 40-х гадоў, танцы пад акампанемент духавога аркестра, канцэрт. Асаблівасцю гэтага фестывалю будзе вялікая колькасць тэхнікі. У гэтым нам акажа падтрыманне расейскае ваенна-гістарычнае таварыства. Будуць задзейнічаны два бронеаўтамабіль, танкі Т-38, легкавыя аўто ваеннага часу, матацыклы. Раніцай 22 чэрвеня на Кобрынскім умацаванні Берасцейскай крэпасці беларускія і замежныя рэканструктары адновяць трагічныя падзеі 75-гадовай даўніны. Паспрабуем адлюстраваць значныя эпізоды абароны крэпасці. У тэатралізаваным паказе будуць рэканструяваны бітвы на памежнай заставе, казармах, апошні бой маёра Гаўрылава, паланенне і расстрэлы фашыстамі мірных жыхароў».

А вось з журналістамі «Белсату» кіраўніцтва БРСМ размаўляць не жадае, паколькі з іх словаў «наша выданне не зарэгістравана ў Беларусі», але тым не менш калі быць настойлівым, як гэта было пад час прыезду пуцінскіх «Начных ваўкоў» у Берасцейскую крэпасць, кіраўнікі гэтай арганізацыі не могуць уцямна адказаць на нашыя пытанні.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары