У Берасці таксіст наехаў на п'янага раварыста


У ноч з чацвярга на пятніцу ў Берасці на вуліцы Чырвоназнаменнай п’яны раварыст трапіў пад колы праязджаючай машыны.

«У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне. Дыягназ: закрыты асколачны пералом ніжняй траціны абедзвюх костак правай лыткі са змяшчэннем, алкагольнае апʼяненне», – паведамілі ў ДАІ Берасця.

Таксама вядома, што кіроўца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху 28 разоў з 2008 году да гэтага часу. Міліцыянты праводзяць праверку па факце здарэння.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў