У Берасці судзяць удзельнікаў акцыі белых аркушаў


Затрымалі іх за тое, што яны трымалі ў руках аркушы паперы, на якіх нічога не было напісана.

За ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі ў Берасці, якая прайшла 1 траўня, судзяць Інгу Абрамаву, Уладзіміра Казлоўскага і Аляксея СамайлюкаРазгляд справаў праходзіць у судзе Ленінскага раёну.

Абноўлена. Суддзя Алег Міранюк вынес рашэнне пакараць Уладзіміра Казлоўскіага 10 соднямі адміністрацыйнага арышту.

Аляксей Самайлюк атрымаў 15 базавых (345 рублёў), суддзяАлег Міранюк.

Інга Абрамава – 10 базавых (230 рублёў), суддзя Міранюк.

Паралельна распачаліся суды над журналістам і блогерам Змітром Гарбуновым ды грамадскім актывістам Аляксандрам Кабанавым, якіх затрымалі яшчэ да акцыі.

Апошнім двум далі час знайсці адваката – і адпусцілі да 3 траўня. Іх таксама вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

ДД/ДР belsat.eu

Стужка навінаў