У Берасці шукаюць дзяўчынку, якая на гідраскутары збіла жанчыну


Жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні.

Здарэнне адбылося ў канцы ліпеня ў Берасці на дзіцячай пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Экватар».

На відэа з камеры назірання бачна, як дзяўчынка на вялікай хуткасці едзе па пляцоўцы, у нейкі момант заварочвае і ўяжджае ззаду ў жанчыну. Тая падае і не можа падняцца. Да яе на дапамогу прыбягаюць мінакі, у той час як дзяўчынка вяртаецца на гідраскутэр і з’яжджае.

Міліцыя шукае дзіця і ейных бацькоў.

Падрабязнасці па тэлефонах + 375-29-523-02-15 МТС, 47-91-32, 102.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў