У Берасці рамеснікі знялі з продажу георгіеўскія стужкі пасля выкліку міліцыі


[/vc_column_text][vc_column_text]Падчас масавых імпрэзаў да Дня Перамогі ў Берасцейскім парку культуры і адпачынку мясцовыя рамеснікі прадавалі па Br 20 тыс. георгіеўскія стужкі. Іх знялі з продажу пасля прыезду міліцыі.

Рамеснікаў, якія мелі прычэпленыя георгіеўскія стужкі на грудзях і прадавалі іх у гандлёвых намётах, заўважыў у парку незалежны журналіст Алесь Ляўчук.

«Георгіеўскія стужкі пасля вядомых падзеяў ва Украіне сталі сімвалам расейскай агрэсіі, – скаментаваў Алесь Ляўчук старонцы Belsat.eu. – Там усё таксама пачыналася з георгіеўскіх стужак і расейскіх сцяжкоў, і я не хачу, каб да нас у Беларусь прыйшоў «расейскі свет». Я папрасіў гандлярку зняць стужкі з продажу, бо яны кранаюць мае пачуцці. Калі яна адмовілася гэта зрабіць, я папрасіў даць мне кнігу скаргаў і прапановаў. Яе хаванне ад кліентаў цягне на штраф ад 10 базавых велічыняў. Калі мне зноў адмовілі, я выклікаў міліцыю, якая прыехала даволі хутка. Гандляры адразу ж сталі выбачацца за тое, што былі закранутыя мае пачуцці, прыйшло іхнае кіраўніцтва, і мы прыйшлі да кампрамісу: я не патрабую складання пратаколу, а гандляры здымаюць стужкі з продажу і са свайго адзення».

Нагадаем, што памаранчава-чорную стужку, якую ў Расеі называюць «георгіеўскай», пачалі негалосна пазбягаць у Беларусі праз год пасля таго, як яна фактычна зрабілася сімвалам расейскіх акупантаў і прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне. Напрыклад, улады Бабруйску рэкамендавалі не выкарыстоўваць георгіеўскай стужкі на аўтапрабегу, які адбудзецца 9-га траўня.

НК, belsat.eu

Стужка навінаў