У Берасці прайшла акцыя падтрымання «Белсату»

photo

Akcja wsparcia dla Biełsatu w Brześciu

У Берасці актывісты «Еўрапейскай Беларусі» зладзілі акцыю ў падтрыманне незалежнага тэлебачання «Белсат». Каляровыя налепкі «Я люблю «Белсат» з’явіліся на рэкламных тумбах, дошках аб’яваў, прыпынках.

Не забыліся актывісты і пра Генеральнае консульства Польшчы – такія ж налепкі зʼявіліся ля ўваходу ў гэтую ўстанову. Гэтак берасцейскія актывісты выказалі сваё падтрыманне адзінаму незалежнаму беларускамоўнаму тэлеканалу.

Паводле польскіх медыяў, МЗС Польшчы плануе на 2/3 скараціць фінансаванне нашага тэлеканалу. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы мяркуе, што гэта азначае закрыццё каналу.

АЛ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары