У Берасці на газавай станцыі ў аўце выбухнуў балон


Інцыдэнт з выбухам адбыўся раніцай у адным з мікрараёнаў абласнога цэнтру.

Падчас запраўкі ў «Fiat Multipla» выбухнуў газавы балон. У выніку аўта было сурёзна пашкоджанае.

Як распавялі ў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», па факце выбуху правядуць службовае расследаванне.

«Створаная спецыяльная камісія. З прыцягненнем спецыялістаў будзе праведзенае службовае расследаванне па дадзеным надзвычайным здарэнні», – адзначылі ў «Газпрам трансгаз Беларусь».

Паводле непацверджанай інфармацыі, балон у аўце мог быць перароблены.

Глдзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Virtualbrest, БелТА

Стужка навінаў