У Берасці мытнікі канфіскавалі ў правадніцы цягніка Масква – Парыж некалькі дзясяткаў змей


Рэптыліі знаходзіліся ў акустычнай сістэме, якую прыйшлося разабраць.

Інцыдэнт здарыўся ў пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» 3 верасня. Кантрабандную партыю жывых змей перапраўляла правадніца цягніка, грамадзянка Расеі, у музычным сабвуферы.

Пра разборцы мытнікі знайшлі ў ім пластыкавыя кантэйнеры з 46 змеямі: розных памераў гадзюкі і пітоны.

Праводзіцца праверка. Змеі пасля агляду ветэрынараў канфіскавалі і да рашэння суда перадалі «на адказнае захоўванне» ў Менскі заапарк.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў