У Берасці міліцыя шукае хлопчыка, які на цацачным аўце збіў жанчыну

ВІДЭА

Пажылая жанчына павалілася і зламала руку.

Здарэнне адбылося 16 верасня каля 12:00 на дзіцячай гульнявой пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Экватар».

Маленькі хлопчык катаўся на цацачным аўце і заднім ходам збіў жанчыну. Інцыдэнт зафіксавала камера відэаназірання.

Цяпер міліцыя шукае хлопчыка і ягоных бацькоў. Звяртацца можна па тэлефонах: 8029-729-17-64 (МТС) ці 102.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары