У Берасці міліцэйскі аўтамабіль парушыў ПДД і справакаваў ДТЗ


У цэнтры абласнога цэнтру сутыкнуліся «Газ» Лунінецкага РАУС і «Джылі».

Віноўнікам ДТЗ стала міліцэйскае аўта. Міліцыянты ехалі па праспекце Машэрава на чырвоны сігнал светлафора і сутыкнуліся з легкавым аўтамабілем, які на зялёнае святло перасякаў праспект з бульвара Касманаўтаў.

Сайт берасцейскай дзяржаўтаінспекцыі коратка пракаментаваў аварыю: адбылося ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля маркі «Газ», якім кіраваў 40-гадовы жыхар Лунінца і аўтамабіля маркі «Джылі», якім кіравала 38- гадовая мясцовая жыхарка. У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

АС belsat.eu

Стужка навінаў