У Берасці дзяцей катаюць на цягніку колеру георгіеўскай стужкі


На вуліцы Набярэжнай імя Францыска Скарыны індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Лячак прапануе дзецям забаву – пакатацца на цягніку колеру георгіеўскай стужкі з танкам на прычэпе.

Свой бізнес Генадзь Лячак распачаў тыдзень таму і пакуль кліентаў у яго не шмат. За час, што журналіст «Белсату» размаўляў з кіроўцам, жадаючых паспрабаваць новы атракцыён не знайшлося.

Кіроўца сказаў, што ніякіх дакументаў з сабой у яго няма, нібыта ўсё ў офісе. Не было нават кнігі скаргаў. Неўзабаве з’явіўся мужчына, які адмовіўся прадставіцца, і сказаў, што георгіеўская стужка – гэта сімвал перамогі, а танк на прычэпе гэта проста цацка, і ніхто не забароніць яму займацца гэтым бізнесам.

  • Памаранчава-чорную стужку, якую ў Расеі называюць «георгіеўскай», пачалі пазбягаць праз год пасля таго, як яна фактычна зрабілася сімвалам расейскіх акупантаў і прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне.
  • Беларускія ўлады рэкамендавалі не выкарыстоўваць такую стужку на тэрыторыі нашай краіны і прапанавалі альтэрнатыву ў «добраахвотна-прымусовым» парадку: чырвона-зялёную стужку колераў дзяржаўнага сцяга з кветкаю яблыні, што мусіць сімвалізаваць месяц травень, калі здабылі перамогу над фашысцкаю Нямеччынаю. Вось толькі некаторыя прадпрымальнікі, як аказалася, гэтага не ведалі.

CA belsat.eu

Стужка навінаў