У Берасці будуць пратэставаць з белымі аркушамі паперы ў руках


Абласная ініцыятыва «Свае людзі» заявіла, што мае намер 1 траўня правесці флэш-моб салідарнасці з працоўнымі і рэпрэсаванымі. Такім чынам плануецца адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

Акцыя мае пачацца а 14:00 на пешаходнай вуліцы Берасця Савецкай каля кінатэатру Беларусь. Удзельнікі флэш-мобу плануюць трымаць у руках чыстыя аркушы паперы.

Нагадаем, што мясцовыя ўлады забаранілі правесці 1 траўня ў Берасці шэсце і мітынг, заяўку на якія падвалі мясцовая дэмакратычныя актывісты.

У краіне пагаршаецца эканамічнае становішча, людзі губляюць працоўныя месцы, падаюць даходы. Ідуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, свабодных журналістаў, блогераў. Улады не хочуць вырашаць нашыя праблемы, не хочуць іх нават чуць. Адсюль забароны на любыя масавыя мерапрыемствы, акрамя афіцыйных. У сувязі з гэтым мы і вырашылі правесці флэш-моб «чысты аркуш». – заявіў Белсату актывіст з Бярозы Аляксандр Кабанаў.

Падобная акцыя таксама запланавана ў Баранавічах.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў