У Берасці агітуюць прыйсці на выбары прэзідэнта Расеі. Фотафакт


Шырокая рэкламная кампанія па выбарах прэзідэнта Расеі развярнулася ў Берасці.

Інфармацыя пра тое, што ў Расеі 18 сакавіка адбудуцца выбары прэзідэнта размешчана ў шэрагу месцаў у горадзе. Акрамя таго пра галасаванне абвяшчаюць у берасцейскіх тралейбусах. Адмыслова аб’явы з’явіліся ў ліфтах берасцейскіх дамоў. Таксама пра выбары расейскага прэзідэнта можна даведацца з рэкламных ролікаў, што транслююцца на вялікіх экранах у цэнтры Берасця на плошчы Леніна і праспекце Машэрава.

18 сакавіка грамадзяне Расеі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змогуць прагаласаваць у генеральным консульстве Расеі ў Берасці.

Прэзідэнцкія выбары ў Расеі ў жывым эфіры «Белсату»

АС belsat.eu

Стужка навінаў