У Берасці адкрыюць помнік Бібліі 1563 года


Помнік адкрыюць 15 снежня ў Берасці на скрыжаванні вуліцаў Кірава і Пушкінскай, паведаміў Мікалай Малашчонак (аўтар мабільнай Бібліі).

На конкурс даслалі 10 праектаў. Перамог праект менчука Антона Нічыпарука.

Берасцейская Біблія – другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісьма на польскую мову, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Стаў адным з першых поўных перакладаў новага часу з арыгіналу: іўрыту і грэчаскай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў