У Берасці 9-класніца кінулася пад цягнік


Пасля смяротнай трагедыі ў Берасці міліцыя звяртаецца да бацькоў і раіць часцей размаўляць са сваймі дзецьмі.

Інцыдэнт адбыўся 9 чэрвеня каля 21:15 побач з чыгуначнай станцыяй «Берасце-Усходняе». Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына кінулася пад цягнік, скончыўшы жыццё самагубствам.

У сувязі са здарэннем берасцейская міліцыя звяртаецца да бацькоў, раючы ім часцей размаўляць са сваймі дзецьмі, пытацца пра іхныя праблемы, надаваць больш увагі. Гэта можа перадухіліць трагічныя сітуацыі.

Таксама праваахоўнікі нагадваюць тэлефонныя нумары, па якіх можна атрымаць псіхалагічную дапамогу (бясплатна ды ананімна):

дзіцячая тэлефонная лінія: 8 801 100 1611

псіхалагічная дапамога: 8 0172 46 03 03

псіхалагічная дапамога 40 62 26; 20 15 55

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў