У берасцейскае «Дынама» прыедуць Мэсі і Раналду?


Новы партнёр футбольнага клубу Таджэдзін Сэйф распавёў пра планы запрасіць у Берасце сусветна вядомых футбалістаў.

Таксама інвестар з ААЭ, які мае бізнес і ў Беларусі, дадаў, што ў Берасці плануюць пабудаваць спартыўны комплекс на 30 тысяч месцаў і «дзіцячую футбольную акадэмію імя Марадоны».

«Вы ў Беларусі ўбачыце ўсіх зорак: убачыце Мэсі, Раналду, бразільскага Раналду, Кафу, Касільяса. З усімі будзем дамаўляцца, каб яны прыехалі сюды як мінімум на два дні і перадалі вопыт маладым [вучням] у акадэміі», – сказаў бізнесоўца ў эфіры СТБ.

Таджэдзін Сэйф упэўнены, што Марадона падыме футбол у Беларусі.

«Куды б ён ні прыехаў, у любы горад, дзе ў нас будзе гульня, людзі прыйдуць на стадыён, каб паглядзець на яго».

Старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадона ўпершыню наведаў Беларусь 16 ліпеня. Тады ён даў прэс-канферэнцыю і наведаў гульню «Дынама» супраць салігорскага «Шахцёра». 58-гадовы аргентынец таксама хацеў сустрэцца з Лукашэнкам, але арганізаваць такую сустрэчу не ўдалося.

«Аб’ектыў» пра візіт Марадоны ў Беларусь

ДР belsat.eu

Стужка навінаў