У Берасце прыехалі расейскія дэсантнікі


Фота vb.by

Дэлегацыя Паветрана-дэсантных войскаў Расеі будзе ў Беларусі да пятніцы.

Расейскія дэсантнікі наведаюць 38-ю асобную гвардзейскую брыгаду Сілаў спецыяльных аперацый беларускіх Узброеных сілаў, дзе адбудзецца канферэнцыя, на якой будуць запланаваныя дзеянні на супольных беларуска-расейска-сербскіх вучэннях «Славянскае братэрства-2017».

Расейскія вайскоўцы будуць у Беларусі да 14 красавіка.

Дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый міністэрства абароны Расеі падае, што вучэнні запланаваныя на другую палову года.

Супольныя вайсковыя вучэнні трох краінаў ладзяцца з 2015-га года. Упершыню яны прайшлі на палігоне Раеўскі пад Новарасійскам. У 2016-м гаспадарамі вучэнняў была Сербія.

ДД

Глядзі таксама
Каментары