Героі не паміраюць: у Берасці пахавалі беларускага байца Алеся Чаркашына


14:35 Жалобная цырымонія скончылася, Прысутныя праспявалі Магутны Божа і гімн Украіны. На магілу Алеся паставілі знічы, усклалі вянкі ды кветкі.

14:25 Труну з Алесем Чаркашыным апусцілі ў зямлю.

14:16 Зачыняюць труну.

14:06 Уключылі ягоную апошнюю песню «Не здавайся», якую Алесь адмыслова напісаў для дакументальнага фільму «Белсата» «Білорус» Антося Цялежнікава. Ваяр быў аднім з галоўных героеў стужкі.

14:00 Слова ўзяў Павел Севярынец. Сустаршыня БХД прачытаў вытрымку з Бібліі, якая была на нацельным жэтоне Алеся, і звярнуўўся да бацькоў хлопца.

«Тысячы беларусаў ганарацца, што ў іх ёсць такі суайчыннік, як Алесь Чаркашын. Дзякуй вам, што выхавалі такога сына».

Палітык падчас прамовы ўзгадаў перформанс Алеся, які ён ладзіў у 2013 годзе. 



13:50 За спакой душы Алеся моліцца ўніяцкі святар.

13:40 Калона дайшла да Камяніца-Жыравецкіх могілак. Пачалося развітанне.

13:30 Труну з Алесем пранеслі праз алею Гвішыяні. Калона кіруецца ў бок могілак. Людзі скандуюць Героі не паміраюць. Прысутных паболела. Заўважаныя спецслужбы на машынах са спецнумарамі. Яны сочаць за жалобнай працэсіяй.

13:15 Калона людзей рушыла на могілкі.



13:00 Прысутныя праспявалі Магутны Божа, праскандавалі Жыве Беларусь Жыве з Богам. На труну палклаі ўкраінскі сцяг.

Цырымонія пахавання ваяра Алеся Чаркашына, які загінуў, абараняючы незалежнасць Украіны на Данбасе, пачалася а 12-й паводле беларускага часу.

Паводле нашых карэспандэнтаў, каля дому Алеся ўжо сабраліся больш за 150 чалавек. Пачалася афіцыйная частка развітання. Пастар баптыскай царквы прамаўляе развітальнае слова (Алесь Чаркашын быў баптыскім вернікам).

12:00 Труну паставілі пасярод двара. Цела Алеся накрылі бел-чырвона-белым сцягам. У людзей у руках бел-чырвона-белыя кветкі ды сцягі. Шмат хто з прысутных стаў на калені і скандуе «Героі не паміраюць!».

Сярод прысутных бацькі, паплечнікі ды актывісты: Павел і Таццяна Севярынец, Мікола Дземідзенка, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Кім, Ганна Шапуцька ды іншыя.

Паплечнікі Алеся распавялі, што маладзён паехаў на Данбас у якасці вайсковага капелана.

Тарас быў экс-старшынём берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён быў медыкам, прайшоў адмысловую падрыхтоўку і ехаў на фронт дапамагаць параненым. Больш як паўгода ён быў у складзе ДУК «Правага сектару», а пазней стаў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».

Учора ўвечары цела хлопца сустракалі ў Берасці.



Як стала вядома belsat.eu, дыпламатычныя прадстаўнікі Украіны не прыйдуць ушанаваць берасцейца, бо маюць урачысты прыём.

33-гадовы Алесь Чаркашын пацярпеў 10 жніўня падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў пад Валнавахай. Хлопца параніла з 82-мілімітровага мінамёта БМ-37. Ён страціў руку, а ад аскепкаў міны, якія трапілі ў грудзі, нырку і галаву, пачалося заражэнне крыві. Ваяр стаў першай беларускай ахвярай канфлікту ў Данбасе па ўкраінскім баку.

Адмыслова для дакументальнага фільму «Белсату» пад назваю «Білорус» Антося Цялежнікава Алесь Чаркашын напісаў песню «Не здавайся». Рэжысёр таксама зняў асобны кліп на кампазіцыю. Прэм’ера відэа адбудзецца 8 верасня.

ДР фота/відэй Алесь Любянчук, фота Мілана Харытонава, belsat.eu

Стужка навінаў