У Берасці ратаваліся ад спёкі з дапамогай вадзяных пісталетаў


Каля двух дзясяткаў берасцейцаў зладзілі цікавы флэшмоб.

Учора ў Берасці было зафіксавана рэкордная за ўвесь час назірання тэмпература паветра – 35,1 градуса. А сёння некаторыя гараджане знайшлі выратаванне ў барацьбе з неверагоднай спякотай, прадстаўнікі танцавальнага клубу «BreSTarDance» аблівалі сябе і берасцейцаў, якія далучыліся да акцыі, з водных пісталетаў і пульверызатараў. На жаль, мерапрыемства выйшла нешматлікае – у ім прыняло ўдзел два дзясяткі берасцейцаў.

Іншыя жыхары Берасця ў такое надвор’е купаюцца ў фантанах. Не спыняе нават і той факт, што афіцыйна такія дзеянні забароненыя.

ЗЮ, belsat.eu

Стужка навінаў