У Берасці правялі акцыю «Пора менять лысую резину»


«Белсат» зняў, як актывісты скідваюць з даху ўлёткі з заклікамі да байкоту прэзідэнцкіх выбараў.

Акцыя прайшла каля рынку «Юбілейны» у Берасці, у Дзень Незалежнасці Беларусі. Актывісты ініцыятывы «Байкот» скінулі з даху шматпавярховіка больш за 1000 улётак з заклікам: «Пора менять лысую резіну. Байкот-2015».

«Рэжым прызначыў на 11 кастрычніка ня выбары, а дату чарговых фальсіфікацыяў – заявілі «Белсату» актывісту ініцыятывы «Байкот» – таму адзінае выйсце – гэта байкот гэтай смярдзючай справы. Дзеля гэтага і была зробленая гэтая акцыя з такім заклікам. Сапраўдныя выбары ў Беларусі адбудуцца толькі тады, калі адыдзе кліка Лукашэнкі».

Выбары кіраўніка Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка 2015 г. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней за 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе працягвацца з 23 ліпеня па 21 жніўня, а рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта павінна завяршыцца не пазней за 15 верасня.

На прэзідэнцкія выбары сёння гатовыя пайсці галасаваць звыш 71 % беларусаў. Пра гэта сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў чэрвені Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Літва).

ЛМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары