У Бельгіі стварылі гульню, у якой замест пакемонаў ловяць кніжкі


Дырэктарка пачатковай школы ў Бельгіі, уражаная «Pokemon Go», стварыла сваю гульню.

У ёй замест віртуальных істотаў трэба лавіць кніжкі.

Аўтара гульні завуць Авэлін Грэгарэ. У гульні не трэба карыстацца сістэмай навігацыі GPS і камерай смартфону, трэба толькі далучыцца да суполкі на «Facebook» «Паляўнічыя на кнігі». Пасля апублікавання фотаздымкаў і падказак, дзе схаваная кніжка, іншыя гульцы накіроўваюцца на яе пошукі. Калі пошукі заканчваюцца поспехам, то пасля прачытання яна зноў можа вярнуцца ў гульню.

Удзельнікі гульні хаваюць кніжкі, часта запакаваныя і недаступныя для дажджу, у розных месцах бельгійскіх гарадоў,

У інтэрвʼю для агенцтва «Reuters» Грэгарэ паведаміла, што ідэя стварыць гульню ўзнікла ў яе пасля прагляду сваёй бібліятэкі.

«Зразумела, што не хапае месца на ўсе мае кніжкі. Гуляючы з маймі дзецьмі ў «Pokemon Go» падумала, што магла б некаторыя экзэмпляры «выпусціць у свет», – патлумачыла жанчына.

Цяпер яна задумваецца над стварэннем прыкладання для сваёй гульні.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Стужка навінаў