У Бельгіі спяклі гіганцкае пірожнае


Шакаладны эклер, які вырабілі ў нядзелю кандытары бельгійскага гораду Вэрвʼе – 676,6 метраў у даўжыню. Гэта самая буйная крэмаўка, якую калі-небудзь выраблялі ў свеце.

Над унікальным пірожным каля трох гадзін працавалі больш за 20 кандытараў.

Хоць рэкорд быў натарыяльна завераны, ён не ўвойдзе ў кнігу «Гінэса»: арганізатары не падалі неабходную ў такіх выпадках заяўку. Такім чынам, паводле «Інтэрфаксу», афіцыйны рэкорд свету па вырабе найвялікшага эклера застаецца ў швейцарскім булачніка, які зрабіў крэмаўку даўжынёй 503 м.

На выраб бельгійскага пірожнага сышло 70 кг сметанковага масла, 2 тысячы яек, 50 кг мукі і 300 літраў малака. Складнікі абышліся з 1,5 тыс. еўраў і былі прадстаўленыя рэкламнымі спонсарамі.

Прыбытак ад продажу шасці тысячаў порцыяў гіганцкага эклера пойдзе на дабрачынныя мэты.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары