У Бельгіі мужчына з мачэтэ напаў на жанчын паліцэйскіх


Інцыдэнт здарыўся ў Шарлеруа каля паліцэйскага ўчастку. Цяпер гэтая зона ачэплена. Пацярпелі дзве супрацоўніцы паліцыі. Адна з іх атрымала глыбокі парэзы твару.

Паводле відавочцаў, невядомы крычаў «Алах Акбар». Адна з паліцыянтак стрэліла ў мужчыну. Нападніка з раненнем даставілі ў шпіталь. Ягоная асоба і матывы высвятляюцца.

У Нямеччыне сірыйскі ўцякач забіў з дапамогай мачэтэ жанчыну і параніў яшчэ дваіх

ДР belsat.eu паводле mirror.co.uk

Стужка навінаў