У Бельгіі мужчына ўзарваў сябе на стадыёне


Здарэнне адбылося на стадыёне ў бельгійскім горадзе Вэрвіе.

Паводле тэлеканалу RTBF, раніцай невядомы мужчына прагульваўся па футбольным полі, калі нечакана прагрымеў выбух. Паліцыя не разглядае гэты выпадак як спробу тэракту.

Высветліць асобу мужчыны пакуль не атрымалася. Сярод рэчаў загінулага былі знойдзеныя ключы ад хаты, якая належыць былому вайскоўцу. У доме адбыўся вобшук.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў