У Бельгіі арыштавалі арбітра, які абслугоўваў матч паміж менскім «Дынама» і «Зенітам»


У Бельгіі з-за карупцыйнага скандалу затрымалі двух футбольных арбітраў – Себасцяна Дельфель’ера і Барта Вертентена.

Ім прыпісваюць удзел у дамоўных матчах.

Дельфельʼер абслугоўваў матч «Зеніт» – «Дынама» (Менск). Перамогу тады святкавалі піцерцы – 8:1. Пры гэтым палову галоў яны забілі, граючы ў меншасці. Цікава, што за тыдзень да гэтага менчукі на сваім полі сенсацыйна перамаглі – 4:0, пасля чаго мала хто сумняваўся, што менавіта беларускі клуб выйдзе ў наступную стадыю Лігі Еўропы.

10 кастрычніка прайшлі ператрусы ў 57 абʼектах у Бельгіі, Францыі, Люксембургу, Чарнагорыі, Сербіі, Македоніі і на Кіпры. Як паведаміла пракуратура Бруселю, затрымалі «вялікую колькасць асобаў». Маштабная аперацыя праводзіцца ў межах расследавання справы аб карупцыі ў вышэйшай футбольнай лізе Бельгіі. Сярод затрыманых – некалькі футбольных агентаў, шэраг суддзяў і прадстаўнікоў клубаў.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Peter Cziborra/ Forum

Стужка навінаў