У Белчыгунцы распавялі, колькі безбілетнікаў злавілі летась


У 2017 годзе кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі асаблівую ўвагу надавалі цягнікам гарадскіх і рэгіянальных лініяў эканамкласу.

На цягніках названага тыпу правялі 53308 праверак – больш за 96 % ад агульнай колькасці праверак, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнулі 8027 грамадзянаў, у дачыненні да 947 пасажыраў склалі пратаколы ад адміністрацыйным правапарушэнні.

За курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах аштрафавалі 1016 асобаў.

У выніку «зайцаў», курыльшчыкаў і хуліганаў аштрафавалі больш чым на 179 тыс. рублёў.

З 31 студзеня штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх лініяў складае ад 0,5 да 1 базавай, то бок ад 12,25 рубля да 24,5 рубля.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары