У «Белавія» распавялі, колькі еўрапейцаў наведалі Беларусь па «бязвізу» на навагоднія і калядныя святы


Нацыянальная авіякампанія Беларусі зафіксавала рост колькасцю пасажыраў на рэйсах з Еўропы ў перыяд навагодніх і калядных святаў.

У авіякампаніі звязваюць гэта з «бязвізам» і кажуць, што было б нядрэнна павялічыць колькасць бязвізавых дзён.

У «Белавія» ацанілі колькасць тых, хто прыляцеў летась у Беларусь па «бязвізу», прыкладна ў 2 % ад агульнай колькасці пасажыраў.

У прэс-службе перавозчыка распавялі, што ў навагоднія і калядныя святы зафіксаваны незвычайны ўсплёск бязвізавых пасажыраў на рэйсах з Еўропы ў Беларусь.

Павелічэнне загрузкі ў Беларусь адзначалася практычна на ўсіх еўрапейскіх напрамках. Асабліва гэта закранула рэйсы з Амстэрдаму, Барсэлоны, Бялграду, Будапэшту, Парыжу, Варшавы і Прагі.

«Белавія» – за павелічэнне колькасці бязвізавых дзён

У авіякампаніі прааналізавалі інфармацыю сістэмы браніравання, спісы пасажыраў, каб зразумець, з чым звязаныя змены ў пасажырапатоку.

«Мы ўбачылі вялікую колькасць нашых суайчыннікаў, якія паляцелі ў Менск сем’ямі з Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, дзесьці транзітам, дзесьці наўпрост. Часта ў аднаго з членаў сямʼі быў беларускі пашпарт. З гэтага робім выснову, што дзякуючы «бязвізу» гэтыя семʼі атрымалі магчымасць прыехаць у Беларусь да родных. Да гэтага трэба было займацца візамі, ездзіць у амбасаду, і шмат якія людзі сюды не прыязджалі.

Першых такіх пасажыраў мы ўбачылі 22 снежня, яны маглі застацца ў Беларусі толькі на пяць дзён. Калі б у іх была магчымасць знаходзіцца ў Беларусі без візы даўжэй, яны б маглі захапіць, напрыклад, Новы год. Гаворка ідзе пра прыкладна 10 тыс. такіх пасажыраў. На наш погляд, гэта аргумент на карысць павелічэння часу знаходжання замежнікаў у Беларусі па «бязвізу», напрыклад да двух тыдняў», – адзначылі ў прэс-службе авіякампаніі.

Бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пры ўездзе не больш чым на пяць содняў дзейнічае ў Беларусі са студзеня мінулага года. Ён распаўсюджваецца толькі на тых, хто прылятае ў Нацыянальны аэрапорт Менск.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў