У Белавежскай пушчы хочуць высекчы 400 тыс. дрэваў


Польская арганізацыя «Дзяржаўныя лясы» просіць дазвол на маштабнае высяканне, каб выратаваць пракаветны лес ад шашаля-тыпографа.

Вывезці пацярпелыя ад інсектаў дрэвы – адзіны спосаб спыніць пошасць, сцвярджаюць у арганізацыі «Дзяржаўныя лясы». І просяць адпаведны дазвол у міністра аховы навакольнага асяроддзя.

«Ахвярай шашаля-тыпографа ўжо сталі паўмільёна дрэваў на тэрыторыі трох лясніцтваў», – тлумачыць прэс-сакратарка «Дзяржаўных лясоў» Анна Маліноўска (Anna Malinowska).

І дадае, што звычайна інсекты нападаюць на старыя альбо слабыя дрэвы, а гэтым разам – яшчэ і на маладыя ды моцныя.

У сваю чаргу эколагі лічаць, што прырода сама справіцца з насланнём і што секчы дрэвы нельга, бо гэта можа разбурыць экасістэму Белавежскай пушчы.

«Шашаль-тыпаграф грае тут сваю ролю. На тых дрэвах, напрыклад, жыве дзяцел жоўтагаловы, якога па ўсёй Польшчы вельмі мала. Ён стварыў сабе прытулак у пушчы», – кажа Мацей Юзэфовіч (Maciej Józefowicz) з польскай партыі «Зялёныя» (Zieloni).

Сёння супраціўнікі высякання дрэваў у Белавежскай пушчы сустракаюцца пад рэзідэнцыяй польскага прэмʼера ў Варшаве, каб правесці «Марш Энтаў*».

*Энт – у легендарыуме Толкіна адзін з народаў, якія насяляюць Міжземʼе.

НМ, belsat.eu, паводле Polskie radio

Стужка навінаў