У Беластоку эвакуявалі 10 000 асобаў. Сапёры вывозяць з гораду 500-кілаграмовую бомбу


Нямецкую авіябомбу знайшлі падчас будаўнічых працаў на адной з беластоцкіх вуліцаў.

Будаўнічая пляцоўка, дзе знайшлі авіябомбу. Фота: Michal Kosc/FORUM

Мясцовыя ўлады на некалькі гадзінаў эвакуявалі жыхароў 60-ці беластоцкіх вуліцаў і 45-ці вуліцаў з гміны Супрасль, якія знаходзіліся ў зоне паражэння (каля 1300 метраў) у выпадку выбуху.

Паводле мясцовых уладаў, большасць жыхароў самастойна пакінулі свае дамы. Аперацыяй па эвакуацыі кіраваў міністр абароны Польшчы Антоні Мацерэвіч.

Каля 17:00 паводле Менску сапёры вывезлі бомбу з гораду.

У красавіку бомбу з часоў Другой сусветнай вайны знайшлі ў Ветцы. У 2016 годзе авіяцыйную бомбу ФАБ-50 адкапалі ў цэнтры Магілёва.

ЮВ, belsat.eu, паводле wiadomosci.radiozet.pl

Глядзі таксама
Каментары