У беларускіх школах сёння прагучыць апошні званок


Для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць апошні званок.

Выпускныя вечары адбудуцца 9-10 чэрвеня, адзначаюць у Міністэрстве адукацыі. Яны пройдуць у школах, гімназіях, ліцэях. У некаторыя выпадках выпускны можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ва ўстановах культуры.

Падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, падчас сустрэчы світанку вучняў будуць суправаджаць настаўнікі ды бацькі.

30 траўня, як і 1 чэрвеня, па ўсёй Беларусі не будуць прадаваць алкагольныя напоі.

Вучэбны год для школьнікаў скончыцца 31 траўня.

Выпускныя экзамены для 9- ды 11-класнікаў праводзяцца з 1 па 10 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9 класе – 24 траўня, у 11 класе – 25 траўня).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў