У беларускіх банках усталяванае неліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне


Генеральны дырэктар АКІТ (Асацыяцыя кампаній інфармацыйных тэхналогій), Зміцер Ананьеў, у сацыяльнай сетцы Фэйсбук апублікаваў фотаздымак з аддзялення банку «Масква-Менск» (ГЦ Магніт, Дзяржынскага 106), на якім заўважна, што на кампютары ўсталяваная не ліцэнзійная копія «Windows», якая патрабуе актывізацыі.

«А вы давяраеце грошы банку, які праводзіць фінансавыя аперацыі на не ліцэнзійным ПЗ?», – падмацоўвае фотаздымак каментарам дырэктар АКІТ.

[vc_single_image image=”368383″ img_size=”large”]

Іншы карыстальнік «Фэйсбуку», Аляксандр Макарэвіч, дзеліцца фотаздымкам банкамату ад «БПС-Сбербанк», які нагадвае, што бясплатны перыяд карыстання аперацыйнай сістэмай скончыўся, і варта набыць ліцэнзію.

[vc_single_image image=”368385″ img_size=”large”]

Раней кіраўнік прадстаўніцтва «Microsoft» у Беларусі, Міхась Маханёк, казаў: «Не трымайце грошы ў тым банку, дзе ўсталявана не ліцэнзійнае праграмнае забяспечанае. З развіццём інфармацыйных тэхналогій практычна спыніліся ўзброеныя напады на банкі (бо, у асноўным, яны сталі працаваць з электроннымі грашыма). Замест гэтага пастаянна вядзецца барацьба: хтосьці прыдумляе як пракрасціся ў інфармацыйную сістэму банку, а хтосьці – як не дапусціць гэта, ці хаця б мінімалізаваць страты ад такіх пранікненняў. І пакуль шматлікія банкі ў плане інфармацыйнай бяспекі нагадваюць «сіта», хоць з выгляду цалкам надзейныя».

Варта адзначыць, што ліцэнзійнае пагадненне з «Microsoft» у «БПС-Сбербанк» падпісанае, але на ліцэнзійным ПЗ для банкаматаў NCR, відавочна, вырашылі зэканоміць.

Мікіта Семяненка, belsat.eu

Стужка навінаў