У Беларусі зноў павысіліся цэны на бензін


Сёмы раз за 2017 год у Беларусі павысіліся кошты на аўтамабільнае паліва: у ноч на 26 кастрычніка цэны выраслі на 2 капейкі (1,7%). У мінулы раз падаражэнне адбылося ў траўні.

Паводле «Белнафтахіму», падаражэнне адбылося ў сувязі з ростам цэнаў на нафту і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэнаў на нафтапрадукты ў Беларусі з цэнамі на аўтамабільнае паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё Расеі.

Цяпер АІ-92 каштуе 1 рубель 19 капеек за літар, АІ-95 – 1 рубель 27 капеек, АІ-98 – 1 рубель 48 капеек.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – gp.by

Стужка навінаў