У Беларусі зноў падаражэла паліва


Гэта ўжо 17-ае падаражэнне з пачатку года.

Пра змену цэнаў з 23 верасня на сваім сайце паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Як і мінулымі разамі, паліва вырасла ў цане на адну капейку. Такім чынам, цяпер цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1,36 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,44 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 1,65 рубля, дызельнага паліва – 1,44 рубля.

Дагэтуль апошняе падаражэнне адбылося літаральна пару дзён таму. Кіраўнік «Белнафтахіму» Уладзімір Сізоў тады адзначыў, што «канцэрн абмежаваны сацыяльным фактарам, бо кошт нафтапрадуктаў аказвае значны ўплыў на іншыя галіны эканомікі».

Сёння рост коштаў на паліва ў Беларусі абумоўлены адразу некалькімі фактарамі. Па-першае, патрэбаю выраўняць цэны з суседнімі Смаленскаю ды Бранскаю вобласцямі Расеі. Па-другое, значнаю нагрузкаю на айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы – цяпер бензін на беларускіх запраўках прадаецца танней за сабекошт. Розніцу дзяржава пакрывае, калі прадае бензін у іншыя краіны.

Як адмыслоўцы тлумачаць змены коштаў і што пра гэта думаюць беларусы – пра гэта глядзіце ў нашым сюжэце вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў