У Беларусі зноў хочуць забараніць продаж алкаголю ўначы


Законапраект аб забароне продажу алкаголю ўначы і на запраўках будзе ўнесены на разгляд ураду да 1 лістапада.

Падрыхтоўкай дакументу займаецца Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, перадае belta.by.

«Вядзецца распрацоўка нарматыўна-прававога акту, які прадугледжвае ўвядзенне забароны на продаж спіртных напояў на АЗС і ў начны час», – праінфармавалі ў ведамстве.

Нагадаем, у 2015 годзе забарона на гандаль алкаголем пасля 22:00 ужо дзейнічаў у Беларусі, але неўзабаве яе адмянілі. Тады абмежаванне на начны продаж алкаголю было ўведзена таксама па ініцыятыве праваахоўных органаў.

Нагадаем, што 1 кастрычніка ў Беларусі павялічылі мінімальныя кошты на алкаголь мацункам больш за 28 % і этылавы спірт.

Гэта абумоўлена загадам Міністэрства гандлю № 26 ад 8-га жніўня 2016 года, які сёння размясцілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле дакументу, лімітавая мінімальная адпускная цана за паўлітра айчыннага алкаголю мацункам 40 % складзе Br 4,4, рознічны кошт – Br 5,58 рубля. Адпускная цана на імпартны алкаголь, які рэалізуецца ў Беларусі, складзе Br 8,8.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў