У Беларусі змяншаецца смяротнасць ад раку


Штогод у Беларусі выяўляюць 50 тысячаў новых выпадкаў злаякасных пухлінаў.

Больш за палову з іх – гэта першая або другая ступень захворвання, сцвярджаюць у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі. Найчасцейшая пухліна ў мужчын – рак чалясніцы, жанчыны найчасцей церпяць ад раку малочнай залозы. Медыкі звязваюць гэтыя пухліны з ладам жыцця сучаснага чалавека, лічаць іх гармоназалежнымі ды характэрнымі для ўсіх развітых краінаў свету.

Адмыслоўцы адзначаюць зніжэнне смяротнасці ад анкалогіі, цяпер яна складае ў Беларусі 38 % ад узроўню захворванняў. Такі ж паказнік у Нямеччыне і Вялікай Брытаніі, і гэта ніжэй, чым агулам у Еўразвязе, сцвярджаюць медыкі. Звязваюць жа поспехі ў лекаванні з тым, што ў Беларусі захаваліся спецыялізаваныя анкалагічныя клінікі.

belsat.eu

Стужка навінаў