У Беларусі збіраюцца ўвесці ўсеагульную сярэднюю адукацыю


Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што пытанне пераходу на ўсеагульную сярэднюю адукацыю будзе абмяркоўвацца ў другой палове жніўня на рэспубліканскай педагагічнай нарадзе.

«На сённяшні момант у нас у нарматыўнай базе прапісаная базавая адукацыя – 9 класаў. Мы прапаноўваем перайсці на ўсеагульную сярэднюю адукацыю», – заявіў Карпенка.

Паводле міністра, сістэма адукацыі гатовая да гэтага пераходу, піша БелТА.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў