У Беларусі зарэгістравана больш за 200 прыватных самалётаў


Вайскоўцы заяўляюць, што хочуць аднаго: каб прыватная авіяцыя выконвала правілы палётаў у беларускім небе.

«У нашай краіне ёсць больш за дзве сотні прыватных летакоў», – заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Алег Двігалеў агенцтву «Белта».

«Цяпер ужо каля 200 прыватных паветраных судоў у Беларусі. Асобныя лётаюць, асобныя прыводзяцца ў спраўны стан, таму што не заўсёды ёсць грошы і купляюцца няспраўныя, а затым іх рамантуюць», – растлумачыў Двігалеў. – «А ёсць яшчэ і самаробная авіяцыя. Напрыклад, у музеі авіятэхнікі ў Менскім аэраклубе можна пабачыць кальцаплан».

Камандуючы зняпраўдзіў чуткі пра тое, што нібыта вайскоўцы не вельмі хочуць пускаць у неба прыватную авіяцыю.

«Вайскоўцы стаяць на варце паветраных межаў. Мы адказваем за парадак у небе і хочам, каб усе – прыватныя, дзяржаўныя і грамадскія ўладальнікі паветраных судоў – выконвалі правілы палётаў у небе Беларусі, – заявіў ён.

«Таму мы настойваем на тым, што, калі купіў паветранае судна, атрымаў дакументы, то, калі ласка, падай заяву, зарэгіструй судна і лётай», – сказаў генерал-маёр.

Кошты невялікага самалёта пачынаецца ад $ 20 000. За такія грошы зямлю з вышыні птушынага палёту можна будзе назіраць з двохмясцовага «Бекасу» або «Аэрапракту А-22» ўкраінскай вытворчасці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207894″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Уладальнікам самалётаў у Беларусі на кожны палёт трэба атрымліваць дазвол ад Дэпартаменту авіяцыі, які не выключае, што ў будучыні адмовіцца ад яго і дазволіць пілотам проста паведамляць пра намер паляцець.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207890″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Калі вы ўжо набылі самалёт, пачытаць, як паставіць яго на ўлік, то бок уключыць у дзяржаўны рэестр, можна тут.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў