У Беларусі запрацуе тэлефонная лінія для жанчын, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй


Жанчын, якіх дыскрымінуюць па палавой прыкмеце, навучаць складаць пазовы і дапамогуць ім бараніць правы.

Пра гэта паведамляе сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын – Ейныя правы».

Інфармацыйна-прававая лінія пачне дзейнічаць з 13 чэрвеня.

«Да нас могуць звярнуцца жанчыны і дзяўчаты, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з-за парушэння сваіх правоў у сувязі з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу. На жаль, у нашым грамадстве вельмі часта такія праблемы «нябачныя»: іх лічаць за лепшае не заўважаць, не вырашаць, а часта і зусім не заўважаюць, не лічачы гэта праблемай», – кажа юрыстка арганізацыі Лілія Воліна.

І дадае, што часцей за ўсё жанчынам патрэбная дапамога ў абароне сваіх правоў у працоўнай, сямейна-бытавой і сацыяльнай сферах.

Арганізацыя будзе прадастаўляць інфармацыйна-прававую дапамогу, рэкамендацыі па канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, дапаможа складаць пазовы.

Інфармацыйна-прававая лінія будзе працаваць з 9 да 17 гадзіны з панядзелка па чацвер.

Тэлефоны:

+37517 327 77 27, +37529 635 56 62, +375 33 675 56 62

Альбо электронная скрыня:

info@eeprava.by

НМ, belsat.eu, паводле Eeprava.by

Стужка навінаў