У Беларусі закрылі доступ да «Хартыі'97»


Папулярны апазіцыйны сайт «Хартыя’97» перастаў адчыняцца ў карыстальнікаў з Беларусі.

У тых, хто спрабуе зайсці на сайт, ён або не загружаецца, або адчыняецца вакно, якое паведамляе, што інтэрнэт-старонка унесеная ў спіс абмежаванага доступу.

«20 гадоў улады змагаліся з намі шляхам розных рэпрэсіяў: ад блакаванняў да арыштаў і забойстваў журналістаў. Мы будзем абараняць сайт «Хартыі» усімі даступнымі сродкамі, у тым ліку на міжнародным узроўні», – гаворыцца ў заяве рэдакцыі «Хартыі’97».

Трапіць на сайт «Хартыі’97» немагчыма таксама і праз мабільны інтэрнэт.

«Мы яшчэ паваюем», – напісала ў сваім «Facebook’у» галоўная рэдактарка «Хартыі», Наталля Радзіна.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў