У Беларусі захаваецца кепскае надворʼе


6 кастрычніка нашу краіну чакае воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўночна-заходні парывісты, па поўначы – моцны парывісты. Максімальная тэмпература днём да + 14 °С, па паўднёвым усходзе да + 16 °С.

Халоднае надворʼе захаваецца, перадае Белгідраметэацэнтр.

7-8 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі дажджы. Чакаецца парывісты вецер паўночна-ўсходняга напрамку. Удзень будзе да + 12 ° С.

За мінулыя содні праз моцны вецер (парывамі да 21 м/с) у Беларусі былі абясточаныя 334 населеныя пункты. Наступствы непагадзі адчулі жыхары Меншчыны, Віцебшчыны і Гарадзеншчыны. Зафіксаваныя таксама 18 выпадкаў падзення дрэваў, з якіх 7 – у сталіцы. Пашкоджаныя 4 аўтамабілі.

ДР belsat.eu mchs.gov.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары