У Беларусі з'явіцца Нацыянальны экзамен для адзіннаццацікласнікаў


Міністэрства адукацыі разважае над увядзеннем Нацыянальнага экзамену на базе цэнтралізаванага тэставання.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў распавёў пра магчымасць увядзення праз некалькі гадоў агульнага Нацыянальнага экзамену для выпускнікоў установаў агульнай сярэдняй адукацыі.

«Пытанні ўдасканалення формаў здачы экзаменаў абмяркоўваюцца пастаянна. Ёсць прапановы аб тым, як змяніць выпускныя іспыты. Форму Нацыянальнага экзамену прапануецца зрабіць змешанай, але базай застанецца цэнтралізаванае тэставанне», – цытуе міністра «Інтэрфакс».

«Мы пачынаем шырокае абмеркаванне гэтых прапановаў», – заўважыў Жураўкоў.

Паводле ягоных словаў, першая частка экзамену будзе праверкай школьных ведаў, а другую будуць здаваць тыя, хто збіраецца вучыцца далей. Патэнцыйныя абітурыенты, магчыма, будуць адказваць пісьмова і вусна, а распрацоўкай другой часткі могуць заняцца ВНУ.

ДД

Стужка навінаў