У Беларусі з малака трансгенных коз будуць здабываць моцны прыродны імунастымулятар


У Менску ў Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі ў сераду адкрыюць лабараторна-эксперыментальны ўчастак па вылучэнню, ачыстцы і ліафілізацыі чалавечага лактаферыну з малака трансгенных коз.

Беларускія і расейскія даследнікі ў рамках рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы «БелРасТрансген» і «БелРасТрансген-2» ўпершыню ў свеце стварылі статак трансгенных коз – прадуцэнтаў рэкамбінантнага чалавечага лактаферыну.

На пачатку навукоўцы плануюць выпускаць да 5 кілаграмаў бялку ў год. Гэта дасць магчымасць забяспечыць айчыннымі біялагічна-актыўнымі дабаўкамі з лактаферынам каля двух тысяч чалавек.

Лактаферын (ад «лакта» – малако і «ферын» – жалеза) – бялок арганізма чалавека, які выконвае мноства карысных функцый у арганізме, галоўнай з якіх з’яўляецца ўдзел і карэкцыя імунітэту. Ён змяшчаецца ў грудным малацэ, сліне, жоўці, плазме крыві, слязах, нейтрафілах, соку падстраўнікавай залозы, слізі, якая пакрывае ўнутраную паверхню абалонку стрававода, страўніка і кішэчніка, бранхіяльнай слізі, вылучэннях насавых пазух, похвавым сакрэце.

Бялок выкарыстоўваюць у прадукцыі бадаў, дзіцячага і дыетычнага харчавання, фармацэўтычнай і парфумерна-касметычнай прадукцыі. Сусветная патрэба ў элеменце дасягае 90 тонаў штогод. Кошт аднаго грама складае каля $ 900.

ДР belsat.eu  паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары