У Беларусі з 1 студзеня вырасце базавая велічыня


У Беларусі з 1 студзеня 2018 базавая велічыня вырасце да 24 рублёў 50 капеек. Сёлета яна складала 23 рублі, а год таму – 21 рубель.

З ростам базавай павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.

Гэтак, з павелічэннем базавай велічыні вырастуць:

– адначасовыя дапамогі педагагічным, медычным і фармацэўтычным работнiкам, работнікам культуры і мастацтва, спецыялістам сельскай гаспадаркі і ЖКГ, работнікам сістэмы спажыўкааперацыі пры прыбыцці на працу ў раёны, якія пацярпелі ад радыеактыўнага забруджвання ў выніку аварыі на ЧАЭС;

– грашовая дапамога на аздараўленне асобным катэгорыям грамадзян;

– штомесячныя грашовыя выплаты грамадзянам, якія маюць ганаровае званне «народны»;

– прэміі і стыпендыі прэзідэнта Беларусі;

– дапамогі, стыпендыі і матэрыяльная дапамога беспрацоўным;

– пакрыццё расходаў іншагароднім студэнтам па арэндзе жылля;

– мінімальныя стаўкі аўтарскага ўзнагароджання і некторыя іншыя выплаты.

Упершыню паказнік базавай велічыні ўвялі 14 гадоў таму, тады яна складала 10 тысяч нэдэнамінаваных рублёў. За ўвесь час існавання яе павялічвалі дзевятнаццаць разоў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў