У Беларусі яшчэ адно золата на Паралімпіядзе


Свой пяты медаль у плаванні на 50 мэтраў вольным стылем у катэгорыі S13 узяў Ігар Бокі.

Беларускі спартсмен праплыў за 23,44 секунды, што блізка да ўсясветнага рэкорду сярод паралімпійцаў – 23,2 секунды. Той рэкорд усталяваў сам Бокі на Чэмпіянаце свету ў Глазга ў 2015 годзе.

Раней Бокі стаў найлепшым на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама фінішаваў трэцім на стометроўцы брасам.

У медальным заліку беларуская зборная займае 15-е месца з 6 залатымі і 2 бронзавымі медалямі.

14 верасня золата заваявалі шпажыст Андрэй Праневіч і плывец Уладзімер Ізотаў, які ўсталяваў рэкорд. Яшчэ адна бронза на рахунку кідальніка дзіды Аляксандра Трыпуця.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў