У Беларусі выводзяць з абарачэння банкноты ў 50 рублёў


З 1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэнне банкнот Нацыянальнага банку Беларусі наміналам 50 рублёў.

Як паведамілі ў Нацбанку, гэтае рашэнне прынята ў сувязі з немэтазгоднасцю далейшага выкарыстання гэтых банкнот і дзеля скарачэння дзяржаўных выдаткаў на іх выраб.

Да 1 ліпеня 2015 года банкноты наміналам 50 рублёў падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў усімі субектамі гаспадарання, у тым ліку і банкамі Беларусі. З 1 ліпеня банкі і ўстановы спыняць выдачу гэтых банкнот фізічным асобам, у тым ліку ў якасці рэшты. Пры гэтым прыём банкнот ад субектаў гаспадарання працягнецца да 1 верасня 2015 года.

Абмяняць банкноты наміналам 50 рублёў можна будзе без абмежаванняў і без камісійнай аплаты з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года – ва ўсіх банках краіны, з 1 студзеня па 31 чэрвеня 2016 года – у Нацбанку.

З 1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 рублёў будуць лічыцца несапраўднымі.

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by

Стужка навінаў