У Беларусі – Вялікдзень


Вернікі ад самага ранку разгаўляюцца.

Сёння скончыўся 40-дзённы велікодны пост, падчас якога вернікі ўстрымліваліся ад некаторых харчоў і горача маліліся – каб стаць бліжэй да Бога.

Сёння ад самага ранку ў дамах беларускіх хрысціянаў разгаўляцца – сядаюць за святочны стол з асвечанай учора ў касцёлах і цэрквах ежай – кулічамі, яйкамі і мяснымі стравамі, – усім тым, ад чаго адмаўляліся ў пост.

Менскія вернікі ідуць да святыняў з яйкамі і пірагамі. Фотарэпартаж

Вялікдзень 2019 года каля Свята-Духава сабору ў Менску. Фота: belsat.eu
Асвячэнне ежы на Вялікдзень 2019 года. Фота: belsat.eu
Вялікдзень 2019 года. Фота: belsat.eu

 

Пазней вернікі будуць гуляць у «біткі» – правяраць афарбаваныя яйкі на моц. Лічыцца, што таму, у каго яйка акажацца мацнейшым, будзе шчасце.

У беларускіх святынях у ноч з суботы на нядзелю прайшлі велікодныя набажэнствы.

З Вялікаднем усіх беларускіх храсціянаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Уваскрасенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, ягонай місіі на зямлі, дапамагае тварыць добрыя справы і быць міласэрным», – падаецца ў звароце кіраўніка Беларусі.

Святкаваць Вялікдзень у адзін дзень каталікам, праваслаўным, уніятам і пратэстантам выпадае не часта: мінулым разам гэтак было ў 2014 годзе, наступным разам – будзе ў 2025-ым. Дата свята – зменная: Вялікдзень святкуецца ў першую нядзелю пасля першай ад вясновага раўнадзенства поўні. Адрозненне датаў залежыць ад календара царквы – юліянскага і грыгарыянскага.

ДД

Стужка навінаў